Инстаграм Вконтакте Ютуб Сообщение

Музей Янкі Купалы ў ГУА Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы

Музей Янкі Купалы ў ГУА Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы

01.12.2022 Просмотров: 524 

Навучэнцы групы 27ТЖ 30 лістапада наведалі музей Янкі Купалы ў ГУА "Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы". Музей мае статус літаратурнага, прысвечаны жыццю і творчасці нашага знакамітага пісьменніка і паэта. Падставай для стварэння экспазіцыі паслужыў той факт, што ў 1889 годзе сям’я Дамініка Луцэвіча – бацькі Янкі Купалы - арандавала зямлю ў вёсцы Сеніца, а яго старэйшы сын Ясь Луцэвіч адну зіму вучыўся ў Сеніцкім народным двухкласным вучылішчы.
Цэнтральныя вобразы раздзела экспазіцыі "Мая навука" - маленькі Яська Луцэвіч і Алімпіяда Васільеўна Сонцава - першая і любімая настаўніца паэта. Раздзел змяшчае рэдкія фотаздымкі Алімпіяды Васільеўны Сонцавай розных часоў, макет будынка школы і школьнай парты-лавы часу Янкі Купалы, копіі карцін мастака Янкі Раманоўскага з сюжэтамі аб школьным жыцці паэта. Экскурсію для навучэнцаў каледжа праводзілі школьнікі, расказвалі пра жыццё і творчасць.
Экскурсія была цікавай і карыснай.