3 лістапада 2022 года адзначалася 140 год з дня нараджэння знакамітага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, вядомага вучонага, цудоўнага лінгвіста і фалькларыста – Якуба Коласа. Яго жыццё і творчасць пронізаны любоўю да родной зямлі.
З мэтай пашырэння ведаў аб жыцці і творчасці юбіляра, популярызацыі беларскай літаратуры ўвогуле сярод сучаснай моладзі ў каледжы быў арганізаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Так, маладыя людзі змаглі наведаць кніжна-ілюстрацыйную выставу “Як песня народа – неўміручы наш Колас”, літаратурную гасцёўню “Пясняр беларускай зямлі”, прынялі ўдзел у “Коласаўскай дыктоўцы”, конкурсе “Чытаем Коласа”. Таксама навучэнцы наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.