Инстаграм Вконтакте Ютуб Сообщение

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

31.10.2022 Просмотров: 451 

Навучэнцы групы 56т наведалi выставу Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь “Трыенале маладых аўтараў", дзе пазнаёмілася з работамi ў розных сучасных тэхніках і тэхніках 50-80-х гадоў мінулага стагоддзя, інтэрпрэтаваных на сучасны лад, а таксама выставу народных рамёстваў "Праз стагоддзi ў будычыню". Моладзь даведалася, што беларуская нацыянальная культура ўяўляе сабой сукупнасць духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на аснове традыцый і рамёстваў, звычаяў і абрадаў. Іх захаванне і развіццё - важная задача для нацыянальнай культуры. На сённяшні дзень у краіне налічваецца больш за дзесяць відаў старажытных народных промыслаў. Адным з вядучых вытворцаў сувенірнай прадукцыі з'яўляецца Дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне "Белмастацпромыслы" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Работы беларускіх майстроў атрымалі вядомасць у сусветнай культуры.